Асноўны закон краіны

размещено в: Новости | 0

27 снежня 2021 г. на ўсенароднае абмеркаванне вынесены праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Дакумент абнародаваны на Нацыянальным прававым Інтэрнет-партале. У ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча” арганізавана тэматычная кніжная выстава “Это конституция нашего будущего”.

На выставе чытачы могуць азнаёміцца ​​з гісторыяй узнікнення і развіцця канстытуцыйнага права ў нашай рэспубліцы, са структурай канстытуцыі, яе асноўнымі раздзеламі, з праектам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дапаўненнямі і змяненнямі, якія вынесены на абмеркаванне.

Меркаванні грамадзян адносна зместу праекта, змяненняў і дапаўненняў, а таксама магчымыя прапановы па яго ўдасканаленні накіроўваюцца ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.

Оставить ответ