Супрацоўнікі абанемента центральнай раённая бібліятэкі імя М. Багдановіча правялі інтэлектуальна-пазнавальную гульню да 500-годдзя беларускага кнідрукавання “Асветнікі зямлі беларускай” з навучэнцамі Маладзечанскага гандлева-эканамічнага каледжа.
На працягу мерапрыемства вучні даведаліся аб узнікненні пісьменства і кнігадрукавання на Беларусі, атрымалі звесткі аб выдатных асветніках: Францыске Скарыне, Сымоне Будным, Кірыле Тураўскім і інш. Навучэнцам таксама было прапанавана віртуальнае падарожжа па сталіцам Беларускага пісьменства. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла удзельнікаў гульні з матэрыяламі кніжнай выставы “Нам кніга – вечнае святло”.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.