“У дзень вясны, Ядвігі і Шапэна”
“Мастакі не паміраюць. Яны становяцца нябачнымі.
Яны жывуць побач з намі ў сваіх творах, вучнях і ўспамінах.”
Ю. Церабун
16 сакавіка зала мастацтва сумесна з даведачнай службай правяла арт-вечарыну “У дзень вясны, Ядвігі і Шапэна” для навучэнцаў Маладзечанскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа.
Больш чым сто гадоў назад, а менавіта першага сакавіка нарадзілася Ядвіга Іосіфаўна Раздзялоўская. Жыхарам наша горада добра вядома гэта імя. Шырока вядома яно і аматарам мастацтва рэспублікі.
Супрацоўнік залы мастацтва пазнаёміла з жыццём і творчасцю Ядвігі Раздзялоўскай. Мастака ад бога, якая шмат гадоў дорыць сваё светлае ўспрыманне свету нам, сваім сучаснікам, і быццам гаворыць з палотнаў: “Людзі, вы такія прыгожыя самі і вакол вас такі прыгожы свет…” .
Яна належыць да тых людзей, дзякуючы якім па свеце разышлася вядомасць пра наш горад, якія складаюць гонар нашай зямлі.
Супрацоўнік даведачнай службы прадэманстравала віртуальны музей “Кветкi шчодрага таленту” Ядвігі Раздзялоўскай, які размешчан на сайце Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Увесь матэрыял крапатліва збіраўся вельмі добрым сябрам мастачкі Юрыем Церабуном, а даведачная служба, ў сваю чаргу, сабрала ўвесь матэрыял на сайце, што дало магчымасць усім жадаючым бліжэй пазнаёміцца з жыццём і творчасцю Ядвігі Іосіфаўны Раздзялоўскай.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.