22 лістапада супрацоўнікі залы мастацтва цэнтральнай раённай біліятэцы правялі для навучэнцаў “Маладзечанскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа” арт-вечарыну “Палітра мастака”, прысвечаную 75-годдзю з дня нараджэння мастака, графіка Юрыя Паўлавіча Герасіменка-Жызнеўскага.
Юрый Паўлавіч Герасіменка-Жызнеўскі – беларускі графік. Працаваў у кніжнай, станковай і абстрактнай графіцы, у жанры партрэта. Член Беларускага саюза мастакоў з 1981 года. Нарадзіўся 9 лістапада 1948г. ў в.Даўгінава Вілейскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Даўгінаўскую сярэднюю школу. Бацька Павел Герасіменка быў мастаком-самавучкам. Мастак прадстаўляў нашу краіну на міжнародных і ўсесаюзных конкурсах мастацтва, увесь час прымаў удзел у рэспубліканскіх выставах, атрымліваў ўзнагароды. Дзякуючы Юрыю Паўлавічу па свеце разышлася вядомасць пра наш горад.
Супрацоўнік залы мастацтва пазнаёміла прысутных з біяграфіяй мастака і расказала пра асаблівасці яго творчасці. А падрыхтаваная кніжная выстава “Філосаф, мастак, чалавек” дапамагла бліжей пазнаёміцца з яго працамі.
Да юбілея Юрыя Паўлавіча Герасіменка-Жызнеўскага аддзел маркетынгу стварыў віртуальны музей, дзе сабраны матэрыял пра жыццёвы шлях мастака, а таксама вялікая колькасць фотаздымкаў, ілюстрацый да дзіцячых кніг, кніжнай графікі і слоў да памяці мастака.



Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.