6 чэрвеня спаўнілая 70 гадоў савецкаму і беларускаму драматургу і сцэнарысту Аляксею Ануфрыевіч Дудараву.
У сваіх творах пісьменнік ўздымаў маральна-этычныя і духоўныя праблемы сучаснікаў, асабліва сельскіх жыхароў, пісаў пра блізкія кожнаму рэаліі. Аўтар даследуе чалавечую мараль і этыку, разважае над праблемамі алкагалізму, духоўнай разрухай, лёсамі жыхароў бесперспектыўных вёсак, а таксама тых, каго жыццё кінула на дно. Звяртаецца пісьменнік і да Чарнобыльскай трагедыі.
Значнае месца ў творчасці драматурга займае тэма Вялікай Айчыннай вайны, у якой аўтар узняў пытанне, чым была вайна для кожнага радавога яе ўдзельніка.
На працягу ўсёй свой творчай дзейнасці Аляксей Дудараў выяўляў цікавасць і да гістарычнага мінулага Беларусі. Яркія характары і вобразы гістарычных асоб адлюстраваны ў розных яго п’есах.
Плённая праца Аляксея Ануфрыевіча Дударава высока ацэнена дзяржавай: ён лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982), прэміі Ленінскага камсамола (1984), Дзяржаўнай прэміі СССР (1985), прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2000), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001 ), прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2002).
Бібліятэкі ДУК «Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча» аформілі шэраг выстаў, прысвечаных А.Дудараву. На выставах прадстаўлена літаратура, якая раскрывае жыццёвы і творчы шлях вядомага драматурга, сцэнарыста, тэатральнага дзеяча, акцёра, асобы незвычайна яркай і прыкметнай у свеце мастацтва.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.