21 лютага ў свеце адзначаецца Дзень роднай мовы – свята, якое нагадвае нам, што без роднай мовы немагчыма адчуць сябе часткай свайго народа. Агульны цеплы, душэўны настрой панаваў у гэты дзень у гарадской бібліятэцы-філіяле №7. Ён быў адзначаны акцыяй “Размаўляй са мной па–беларуску!”.
З самай раніцы пачаліся сюрпрызы: павітаўся па-беларуску – атрымай цукерку. Цэлы дзень супрацоўнікі бібліятэкі размаўлялі з наведвальнікамі на беларускай мове, чытачоў знаёмілі з літаратурай беларускіх аўтараў. Нельга было прайсці і міма так званага “інстаграма” па-беларуску, які працаваў на працягу ўсяго дня. Гэты дзень з’явіўся яскравай падзеяй і запомніцца як даросламу так і дзіцячаму чытачу.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.