Напярэдадні Дня моладзі супрацоўнікі абанемента цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Багдановіча правялі акцыю “Молодое поколение выбирает чтение”.
Каля бібліятэкі размясцілася ўтульная чытальная зала пад адкрытым небам з фотазонамі. Шляхетная паненка са старонак рамантычных раманаў запрашала маладых гараджан прыняць ўдзел ў літаратурнай гульне-віктарыне “У пошуках літаратурных героў”. Удзельнікі маглі не толькі праверыць свае веды па роднай і сусветнай літаратуры, але і прымерыць на сябе вобразы літаратурных герояў з дапамогай фантазіі і фота-бутафорыі. Бібліятэкары таксама прапаноўвалі жадаючым разгадаць краязнаўчую крыжаванку па літаратурных мясцінах Маладзечаншчыны.
Для маладых чытачоў была падрыхтавана выстава “Моладзь на кніжнай хвалі” з літаратурай, якая карыстаецца попытам у маладзёжнай аўдыторыі.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.