Бібліятэка – гэта месца, дзе кожны мае магчымасць сустрэцца з героямі любімых кніг, разам з імі павандраваць па розных гарадах, краінах свету, даведацца шмат новага і цікавага. Вялікае месца адводзіцца і прапагандзе беларускай літаратуры, якая багатая на таленавітыя асобы.
Сярод іх і Я. Галубовіч, якому 26 мая споўнілася 80 год з дня нараджэння. Тонкая назіральнасць, цёплыя адносіны да дзяцей кранаюць душу і напаўняюць вялізнай любоўю да прыгажосці роднай прыроды, да знаёмых з маленства мясцінак, да часцінкі вялікай бацькаўшчыны. Кнігі Я.Галубовіча напісаны прыгожай, вобразнай, сакавітай мовай.
Менавіта з гэтай нагоды сельская бібліятэка № 29 аграгарадка Аляхновічы запрасіла вучняў мясцовай школы на літаратурную гульню “Ад студзеня да студзеня”. Па гэтай кнігі быў зроблен лэпбук, які і выкарасталі ў гульні. Дзеці з задавальненнем адгадвалі прыказкі і прымаўкі з каляндара прыроды, пагулялі ў гульню-віктарыну “Дрэвы. Лісточкі. Плады”. Раскладвалі пазлы з назвай “Пара года”, адказвалі на пытанні крыжаванкі “Царства грыбоў”, паўдзельнічалі ў конкурсе скарагаворак.
Гульня выклікала ў вучняў вялікаю цікавасць. Яны паказалі выдатныя веды роднай мовы. З асобай увагай слухалі агляд літаратуры кніжнай выставы “Талент шчодры і шчыры”, на якой былі прадстаўлены цікавыя звесткі з жыцця і творчасці пісьменніка,а таксама яго знакамітыя творы.


Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.