“Ад Скарыны-да нашых дзён”

размещено в: Новости | 0

Штогод, у першую нядзелю верасня, мы адзначаем нацыянальнае свята, якое мае для ўсіх нас велізарнае культурна-гістарычнае значэнне – Дзень беларускага пісьменства. Нібы каштоўны дыямант са старажытнай агранкай, духоўнае свята ззяе ў вянку сучасных маштабных культурных імпрэз краіны, увасабляючы сабой каранёвую існасць сучаснай нацыі ў яе імкненні не забываць Слова прашчураў.

Да гэтага свята супрацоўнікамі гарадской бібліятэкі – філіяла №1 правялі цыкл мерапрыемстваў. Для чытачоў было арганізавана падарожжа ў гісторыю беларускага пісьменства “Ад Скарыны – да нашых дзён”. Па прадстаўленых матэрыялах нашы чытачы маглі бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пра выдатных беларускіх асветнікаў. Сваю эрудыцыю ўсе жадаючыя змаглі прадэманстраваць, адказваючы на пытанні інтэлектуальнай гульні “Цікавыя беларускія словы”, для маленькіх чытачоў стаў вялікім сюрпрызам удзел ў акцыі “Залатое пяро”.

Правядзенне падобных мерапрыемстваў мае вялікае культурнае значэнне. Вывучаючы духоўную спадчыну, мы не толькі аддаем даніну мінуламу, але і вызначаем нашу будучыню.

 

Оставить ответ