6 верасня ў цэнтральнай бібліятэцы ім. М. Багдановіча прайшло адкрыццё фотавыставы “Пазнай сябе і сваіх блізкіх”. Аўтарам выставы з’яўляецца фатограф-аматар Салагуб Аляксандр Аляксандравіч. Экспазіцыю складаюць больш за 60 здымкаў, якія былі зроблены ў розны час.
Аляксандр Аляксандравіч Салагуб нарадзіўся 26 кастрычніка 1935 года ў горадзе Алес (Францыя) у сям’і шахцёра. У 1947 годзе бацькі пераехалі ў СССР, у Данбас, дзе Аляксандр Салагуб працягваў справу бацькі – працаваў шахцёрам. Праз некалькі гадоў, у 1964 годзе, сям’я пераехала ў Маладзечна. Шмат гадоў адпрацаваў на станкабудаўнічым заводзе ў Маладзечне. Фатаграфіяй захапляўся з дзяцінства, займаўся ў клубе фотааматараў «Гарызонт» пры гарадскім Доме культуры. Тут Аляксандр Аляксандравіч пачаў удасканальваць навыкі і пераймаць “сакрэты” ў больш сталых майстроў. Новы этап творчасці абазначыўся прыцягненнем да супрацоўніцтва з газетай “Святло камунізму”, дзе асвятляў жыццё найбуйнейшых прамысловых прадпрыемстваў горада.
Да таго ж з вялікай любоўю Аляксандр Салагуб у сваіх фотаздымках паказваў моманты шчаслівага дзяцінства, сюжэты з вясковага жыцця і адпачынка на заморскіх курортах, прыроду нашага края і інш.
На адкрыцці прысутнічалі навучэнцы ДУА “Маладзечанскі дзяржаўны медыцынскі каледж імя І. В.Залуцкага”, сябры і сваякі Аляксандра Салагуба.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.