Адкрыццё выставы Леаніда Станкевіча

размещено в: Новости | 0

14 кастрычніка у цэнтральнай бібліятэцы прайшло адкрыццё выставы Леаніда Іванавіча Станкевіча. На адкрыцці прысутнічалі навучэнцы ДУК «Гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна», родныя, сябры мастака, знатакі мастацтва. На выставе прадстаўлена больш за 30 работ аўтара. З прывітальным словам выступілі пісьменнік і краязнаўца М. Казлоўскі, мастак Г. Мяжуеў, майстар фотаздымка А. Салагуб. Кожная праца – гэта дыялог мастака і гледача, у якім ажываюць палотны, ствараючы для гледачоў цудоўны свет. Тым больш каштоўна, што аўтар жыве і творыць побач з намі. Гучалі цёплыя словы ў адрас мастака, прысутныя дзяліліся ўражаннямі аб выставе.

Леанід Станкевіч – удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў і праектаў. Рабіў персанальныя выставы, а так сама распісваў цэрквы. Працы аўтара ў прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой. Экспазіцыя ў арт-прасторы бібліятэкі будзе працаваць да 15 лістапада.

Оставить ответ