АДКРЫВАЮ ЯК СВЕТ НАНОВА, БЕЛАРУСКАЕ РОДНАЕ СЛОВА

размещено в: Новости | 0

21 лютага ў цэнтральнай раённай бібліятэцы ім. М. Багдановіча прайшла святочная праграма «Адкрываю як свет нанова, беларускае роднае слова», прысвечаная да Міжнароднага дня роднай мовы.

Навучэнцы “МДПК” УА “РІПА” удзельнічалі ў пазнавальнай гульні “Беларускае роднае слова”. Хлопцы і дзяўчаты адказвалі на цікавыя пытанні пра гісторыю і паходжанне роднай мовы, пра кніжнікаў і асветнікаў, успомнілі змест твораў знакамітых пісьменнікаў Беларусі.

Таксамана абанеменце была прадстаўлена выстава “З любоўю да роднай мовы”. Гэтая выстава сама па сабе – напамін аб важнасці захавання традыцый і чысціні роднай мовы. Кніжная экспазіцыя выставы накіравана на тое, каб чытачы маглі глыбей азнаёміцца з Правіламі і выключэннямі ў роднай рускай мове, даведаліся пра мноства значэнняў знаёмых і часта ўжывальных слоў.

Бібліятэкары і чытачы абанемента размаўлялі на беларускай мове – акцыя «Размаўляй са мной па беларуску» і удзельнічалі ў віктарыне «Дакраніся да роднага слова».

Оставить ответ